Зенітна-ракетны комплекс Patriot. Фота: AP

Зенітна-ракетны комплекс Patriot. Фота: AP

Некалькі краін паабяцалі хутка перадаць Украіне сістэмы супрацьпаветранай абароны Patriot. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі па выніках саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці, які праходзіў 1 чэрвеня ў Малдове, піша polskieradio24.pl.

Маравецкі падкрэсліў, што вельмі важна, каб краіны-саюзніцы падзяліліся з Украінай сістэмамі Patriot.

Ён растлумачыў, што Польшча не можа гэтага зрабіць, бо сама адчувае недахоп гэтых комплексаў. Ён расказаў, што падчас сустрэчы ў Малдове прэм'ер-міністры некалькіх краін абяцалі паставіць Patriot Украіне.

«Ёсць заявы аб хуткай перадачы сістэм», — сказаў Маравецкі.

Ён дадаў, што сустрэча ў Малдове была вельмі канструктыўнай і пазітыўнай.

Учора ў Малдове кааліцыя F-16 правяла перамовы аб навучанні, пастаўках і інфраструктуры для самалётаў.

Чытайце таксама:

Зяленскі назваў умову, пры якой спыніцца тэрор Расіі

ЗША ў апошнія тыдні далі зразумець еўрапейскім саюзнікам, што дазволяць перадаць Украіне знішчальнікі F-16 — CNN

Украіна збіла расійскі самалёт з дапамогай сістэмы Patriot — СМІ

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0