«Магу запэўніць нашых грамадзян, што Лукашэнка нам ставіць задачы выразна, па сутнасці, глыбока. Мы дзейнічаем рашуча. КДБ Беларусі працуе як СМЕРШ: мы вагацца не будзем, настроеныя рашуча, нас нішто не спыніць. Але мы заклікаем усіх, у тым ліку нашых апанентаў за мяжой, — трэба адумацца, вырашаць праблемы мірным шляхам, прыходзіць да кансэнсусу па розных аспектах», — падкрэсліў Іван Церцель.

СМЕРШ — назва шэрагу незалежных адна ад адной контрразведвальных арганізацый у Савецкім Саюзе падчас Другой сусветнай вайны. СМЕРШ знішчаў у тым ліку і палітычных апанентаў.

Таксама СМЕРШ рабіў фільтрацыю салдат, якія вярталіся з палону, і зачыстку прыфрантавой паласы ад «нямецкай агентуры і антысавецкіх элементаў» (сумесна з войскамі НКВД па ахове тылу дзеючай арміі і з тэрытарыяльнымі органамі НКВД).

Чытайце таксама:

«Пэўная фільтрацыя кантынгенту». Церцель растлумачыў узмоцнены кантроль і праверкі тэлефонаў на граніцы

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
21