Фота: ДАІ
Каля 13:00 падчас руху па знешнім кальцы МКАД у раёне 1-га кіламетра ў грузавога аўтамабіля з паўпрычэпам IVECO лопнула кола. Вадзіцель не даў рады кіраванню і знёс раздзяляльную агароджу.
Потым грузавік выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся адразу ў чатыры легкавікі — «Нісан», «Мазду», «Додж» і «Тэслу», паведамляе ДАІ Мінгарвыканкама.
Двум пасажырам «Нісана»: 99-гадовай жанчыне і 75-гадоваму мужчыну — спатрэбілася сур'ёзная медыцынская дапамога, іх даставілі ў бальніцу.
Чытайце таксама:
У ДТЗ у цэнтры Мінска пацярпелі пяць чалавек
У Мінску аўтобус паехаў на «чырвоны» і сутыкнуўся з легкавіком





