Скрыншот відэа з перадачы Малахава
Сяргей і Кацярына прывезлі Малахаву самаробную ляльку і яблыкі.
«Гэта памочніца на кухні для гаспадыні, яна шасцірукая. Паводле беларускіх звычаяў вісіць на кухні, дапамагае гаспадыні, каб тая ўсё паспявала. Таму ў яе і шэсць рук. Рабіла яе мая дачка», — расказала пра ляльку Кацярына.
І хоць гэты падарунак таксама быў дарагі, другі быў яшчэ больш шыкоўны. У перадачы паказалі сюжэт пра маці Сяргея Вежнаўца з вёскі Вяжны Светлагорскага раёна. А яна перадала Малахаву вышыванку ды, паводле яе слоў, не простую, а сапраўдны рарытэт.
«Андруша, я вельмі люблю твае перадачы, ніколі не прапускаю. Дзякуй за іх! На памяць — кашуля, якой 100 з лішнім гадоў».
Сяргей Вежнавец расказаў, што кашуля нібыта перадавалася ў сям'і з пакалення ў пакаленне ажно з 1890 года. Цяпер жа сямейная рэліквія паехала ў Маскву.
Скрыншот відэа з перадачы Малахава
Чытайце таксама:
«Маці перадае мне закаткі». Беларусы ў эміграцыі дзеляцца, якія падарункі папрасілі з радзімы





