Фота: «Мінск-Навіны»

Фота: «Мінск-Навіны»

Пачатковая вайсковая падрыхтоўка будзе выкладацца ўсім студэнтам краіны, паведаміў у сераду ў парламенце міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, піша Sputnik.

Паводле яго слоў, ужо прыняты сумесны дакумент з Міністэрствам адукацыі, выдзелены гадзіны на вывучэнне спецкурса. Прадстаўляючы дэпутатам да разгляду ў першым чытанні законапраект аб народным апалчэнні, кіраўнік Мінабароны адзначыў, што далей прадугледжваецца падрыхтоўка грамадзян, якія жадаюць абараняць краіну «добраахвотна, але па якіх-небудзь прычынах не трапляюць па мабілізацыі».

Такіх беларусаў будуць вучыць валоданню зброяй. Пры гэтым, як адзначыў міністр, узроставых і гендарных абмежаванняў няма.

Дапрызыўную падрыхтоўку, або ПВП (так раней называўся прадмет), вывучаюць вучні старэйшых класаў школ, але толькі юнакі, бо дзяўчаты праходзяць курс медыцынскай падрыхтоўкі. Да 1 верасня 2021 года ў школы Беларусі вярнулі пасаду кіраўніка па вайскова-патрыятычным выхаванні.

Акрамя выкладання дапрызыўнай падрыхтоўкі, для хлопцаў праводзяць вайсковыя зборы, турзлёты, арганізоўваюць паходы ў вайсковыя часці і возяць у ваенкаматы, вучаць страляць (калі ў школе ёсць цір). Па стане на сакавік 2023-га беларускія школы ўкамплектаваныя ваенрукамі на 93%.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3