Фота: «Мінск-Навіны»

Фота: «Мінск-Навіны»

Для гэтых мэт у «Мінскводаканала» маецца спецыялізаваная тэхніка, расказаў «Мінск-Навінам» дырэктар прадпрыемства Фёдар Рымашэўскі.

— Машыны Berka валодаюць высокай прадукцыйнасцю і працуюць на ўчастках глыбінёй 70—80 см і больш. Камбайны Truxor выкарыстоўваюць у больш плыткіх месцах, напрыклад, у заказніку «Лебядзіны». У першую чаргу пакос будзем рабіць там, дзе водарасці ўжо дасягнулі паверхні вады. Гэта Сляпянская водная сістэма, Цнянскае вадасховішча, — распавёў Ф. Рымашэўскі.

Ён удакладніў, што на прадпрыемстве распрацаваны графік касьбы. Але, акрамя планавых работ, калі будуць паступаць звароты аб зарастанні тых ці іншых участкаў, на іх таксама будуць аператыўна рэагаваць.

За сезон на асобныя ўчасткі водных аб'ектаў тэхніка «Мінскводаканала» выязджае неаднойчы. За мінулы год «ураджай» прадпрыемства склаў каля 400 т багавіння, якое адправілі на перапрацоўку.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1