Прадстаўнікі Беларусі ўжо напісалі расійскім калегам ліст, у якім заявілі пра свае планы, пра гэта сказана ў паведамленні. Павышэнне тарыфаў абгрунтоўваюць падзеннем транзіту нафты праз санкцыі.

Як цытуе Neftegram, «за I квартал 2023 года грузаабарот па транзітных напрамках ААТ «Гомельтранснафта Дружба» знізіўся ў 4,7 разу, у тым ліку ў напрамку Польшчы і Германіі — у 12,1 разу да аналагічнага перыяду 2022-га». Акрамя таго, у студзені — чэрвені гэтага года беларускі бок чакае адмоўную дынаміку — зніжэнне ў 5,3 і 16,6 разу адпаведна.

У сваю чаргу расійскі бок адзначае, што паўночная галінка «Дружбы» цяпер амаль спынілася: толькі з Казахстана пампуюць максімум 100 тысяч тон у месяц замест 1,5-2 мільёнаў тон яшчэ два гады таму.

Расійскія нафтавікі прапампоўваюць праз Беларусь нафту па паўднёвай галінцы ў Венгрыю, Славакію і Чэхію, а таксама на беларускія заводы.

Чытайце таксама:

Беларуская эканоміка ў 2023-м можа дацягнуць да ўзроўню 2019 года, а можа і не дацягнуць

З 1 чэрвеня Беларусь павысіць экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Еўрасаюз прапанаваў спыніць пастаўкі расійскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Германію і Польшчу

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1