Ліянэль Месі. Фота: Aurelien Morissard / AP

Ліянэль Месі. Фота: Aurelien Morissard / AP

Аргенцінскі форвард схіляецца да каманды з Саудаўскай Аравіі. Каманда з Эр-Рыяда прапанавала Месі двухгадовы кантракт, за які ён атрымае 1,2 мільярда еўра. Бацька форварда, Хорхе Месі, ужо прыняў прапанову, як піша французскае выданне Foot Mercato.

Крышціяну Раналду перайшоў у «Аль-Наср» за 200 мільёнаў еўра ў год (500 мільёнаў за два з паловай года).

У чэмпіянаце краіны «Аль-Хіляль» фінішуе на трэцім месцы.

Хутчэй за ўсё, Месі пакіне «ПСЖ» гэтым летам. Клуб выглядае кволым у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, таксама пераможцу чэмпіянату свету ўстроілі наганяй за паездку ў Саудаўскую Аравію ў пачатку мая.

Гэтаксама разглядаюцца варыянты вяртання Месі ў «Барселону» або пераходу ў «Інтэр» Маямі.

Чытайце таксама:

«Барселона» не рабіла прапанову Месі

Іспанскі брамнік клуба «ПСЖ» назаўтра пасля перамогі ў французскім чэмпіянаце трапіў пад капыты каня

Ліянэль Месі папрасіў прабачэння за паездку ў Саудаўскую Аравію

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1