Ілан Маск. Фота: AP

Ілан Маск. Фота: AP

Прыватны самалёт, якім карыстаецца генеральны дырэктар Tesla Ілан Маск, прыляцеў у Пекін, піша Reuters.

Чакаецца, што Маск сустрэнецца з высокапастаўленымі кітайскімі чыноўнікамі і наведае завод Tesla ў Шанхаі, як паведамілі крыніцы агенцтва. Гэта будзе яго першая паездка ў Кітай за апошнія тры гады.

«Было незразумела, з кім Маск сустрэнецца ва ўрадзе Кітая і якія пытанні яны будуць абмяркоўваць. Па стане на другую палову дня аўторка дзяржаўныя медыя Кітая не паведамлялі пра візіт Маска», — піша Reuters.

Міністэрства замежных спраў Кітая заявіла, што ўрад вітае Маска і іншых бізнэс-лідараў, якія імкнуцца развіваць «узаемавыгаднае супрацоўніцтва».

У сакавіку Reuters паведаміла, што Маск плануе паездку ў Кітай і шукае сустрэчы з прэм'ер-міністрам Кітая Лі Цянем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1