Флагі АБСЕ. Фота: афіцыйны сайт АБСЕ

Флагі АБСЕ. Фота: афіцыйны сайт АБСЕ

Эстонскае выданне ERR 29 мая паведаміла пра спробу развалу Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) з боку Беларусі і Расіі. Гаворка ідзе пра наўмыснае блакаванне імі старшынства Эстоніі ў арганізацыі.

Паводле інфармацыі выдання, Беларусь і Расія як члены АБСЕ адзіныя не даюць згоду на кандыдатуру Эстоніі на старшынства ў арганізацыі ў 2024 годзе, што можа пагражаць АБСЕ сур'ёзным крызісам, бо Эстонія ад сваёй кандыдатуры не адмовіцца.

Як заяўляе кіраўнік МЗС Фінляндыі, якая збіралася ўзначаліць АБСЕ ў 2025 годзе, гэтая сітуацыя можа пагражаць развалам арганізацыі ўжо на працягу 6 месяцаў, калі нічога не вырашыцца.

Нагадаем, што Беларусь і Расія — сябры АБСЕ з 1992 года (усяго ў арганізацыі 57 краін-удзельніц), аднак пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне абедзве краіны спрабуюць сабатаваць працу арганізацыі (напрыклад, Расія яшчэ летась спыніла свае выплаты на функцыянаванне арганізацыі).

Пры гэтым сама АБСЕ пры відавочным удзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны адмовілася называць Беларусь саўдзельніцай канфлікту.

Чытайце яшчэ:

38 краін АБСЕ перазапусцілі Маскоўскі механізм у дачыненні да Беларусі

Расія дэнансуе Дамову аб звычайных узброеных сілах у Еўропе

У АБСЕ расіян і беларусаў-лукашэнкаўцаў пасадзілі на задворках, па-за алфавітам

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?