Амерыканскі сенатар Ліндсі Грэм на сустрэчы з Зяленскім. Скрын відэа

Амерыканскі сенатар Ліндсі Грэм на сустрэчы з Зяленскім. Скрын відэа

Скандал у расійскай прасторы выклікаў відэазапіс сустрэчы з прэзідэнтам Украіны, на якой сенатар Грэм нібыта сказаў, што смерць расейцаў — «найлепшае, на што мы трацілі грошы».

На відэа ёсць такі дыялог на англійскай мове, перадае «Медуза»:

Зяленскі: Free or die (Свабодныя ці мёртвыя).

Грэм: Free or die (Свабодныя ці мёртвыя).

Зяленскі: Now we are free. And we will be (Цяпер мы вольныя. І мы будзем свабоднымі).

Грэм: Yes. And Russians are dying (Так. І расейцы паміраюць).

It's the best money we ever spent (Гэта найлепшае, на што мы трацілі грошы).

Паміж фразамі Грэма пра расейцаў і выдаткі прыкметная мантажная склейка. Пазней офіс прэзідэнта Украіны пацвердзіў Reuters, што запіс быў змантаваны.

У поўнай версіі размовы, з якой азнаёмілася Reuters, Грэм расказвае Зяленскаму, што супраціўленне ўкраінцаў нагадвае яму пра тыя часы, калі амерыканцы змагаліся да апошняга чалавека, «мы хацелі або быць свабоднымі, або памерці». Зяленскі ў адказ кажа, што цяпер амерыканцы вольныя, украінцы таксама будуць вольнымі. Сенатар працягвае: «А рускія паміраюць». «Так, але яны прыйшлі на нашу тэрыторыю. Мы не ваюем на іх тэрыторыі», — адказвае яму прэзідэнт Украіны.

Фраза «Гэта найлепшае, на што мы трацілі грошы», якая ў змантаваным выглядзе стаяла пасля слоў «рускія паміраюць» і выклікала бурную рэакцыю расійскіх уладаў, у гэтай частцы размовы не гучала.

Сам Грэм у пісьмовым каментары, дасланым Reuters, заявіў, што «расійская машына прапаганды, як звычайна працуе на знос», дадаўшы, што «для Злучаных Штатаў дапамога ў вызваленні Украіны ад расійскіх вайсковых злачынцаў стала добрай інвестыцыяй».

Чытайце таксама:

Салаўёў заклікаў пасадзіць Гіркіна, а Гіркін — Прыгожына. Расійскія прапагандысты шукаюць адказ на пытанне, хто вінаваты

Чаму Маркаў не Салаўёў. Чым адрозніваецца беларуская і расійская прапаганда

Прыгожын заявіў, што Расія «абасралася», а «ўкраінцы адны з наймацнейшых у свеце

Гіркіна-Стралкова пасля даносу правяраюць наконт дыскрэдытацыі расійскай арміі

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1