Фота: iihf.com

Фота: iihf.com

Латвія вяла ў ліку 1:0, 2:1, потым двойчы прапусціла, але змагла зраўняць лік. Асноўны час скончыўся з лікам 3:3. А ў авертайме Рубінс паставіў пераможную кропку 4:3!

Для нашых паўночна-заходніх суседзяў гэта вялікае дасягненне. Яны ўпершыню ў гісторыі прабіліся ў паўфінал і ўпершыню выйгралі медалі.

Заўтра латвійцы героямі вернуцца на радзіму з Фінляндыі. Федэрацыя хакея папрасіла заўзятараў не ехаць у аэрапорт, а сустрэцца з камандай каля помніка Свабоды. 

У 20:20 пачнецца фінал Канада — Нямеччына.

Зборныя Беларусі і Расіі другі год запар не бяруць удзелу ў чэмпіянаце свету. Іх адхілілі з-за вайны ва Украіне.

Клас
51
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1