Здымак ілюстрацыйны. Фота: facebook.com / polizeibrandenburg
Нямецкія патрульныя спынілі для праверкі серабрысты Ford у цэнтры горада на скрыжаванні вуліц Хаўптштрасэ, Хартхерштрасэ і Вальдштрасэ ў пятніцу, 19 мая, у 01:45.
У грузавым адсеку аўтамабіля праваахоўнікі выявілі два камплекты колаў у зборы на легкасплаўных дысках, а таксама некалькі шын. З'явілася падазрэнне, што яны скрадзеныя.
Як высветлілася падчас папярэдняга расследавання, вырабы коштам некалькі тысяч еўра былі скрадзены з тэрыторыі прадпрыемства, што знаходзіцца паблізу. Шыны былі канфіскаваныя, а мужчына дастаўлены ў паліцэйскі ўчастак.
Цяпер у дачыненні да беларуса завялі справу па факце крадзяжу.
Чытайце таксама:
У Беларусі затрымалі кантрабандыстаў з біўнямі мамантаў





