Раджэс Вішвас на вадасховішчы. Фота: indianexpress.com

Раджэс Вішвас на вадасховішчы. Фота: indianexpress.com

32-гадовы Раджэш Вішвас у нядзелю, 21 мая, адправіўся з сябрамі на пікнік на вадасховішча Паралкот. Калі ён рабіў сэлфі, то выпадкова тэлефон упаў у вадаём глыбінёй 10 футаў (каля 3,5 метра).

Каментуючы пазней сітуацыю The Indian Express, чыноўнік выклаў сваю версію таго, што адбылося далей: «Так як я мясцовы, то некаторыя вяскоўцы, якія добра ўмеюць плаваць, ныралі, каб знайсці мой тэлефон. Два дні шукалі. Калі да аўторка не змаглі яго знайсці, яны прапанавалі зліць ваду на некалькі футаў. Я сказаў, што тэлефон ужо сапсаваны, але мясцовыя жыхары, якія са мной у добрых адносінах, настойвалі, што знойдуць яго для мяне».

Пасля таго чыноўнік, па яго словах, патэлефанаваў адказнаму супрацоўніку Дэпартамента водных рэсурсаў, які даў вусны дазвол на спуск вады. Пасля гэтага была арандавана дызельная помпа, пры дапамозе якой цягам двух дзён з рэзервуара злілі шмат вады.

Тэлефон у пашкоджаным стане ўрэшце знайшлі і перадалі Вішвасу, але гэта яго калі і парадавала, то нядоўга. Бо вышэйшае начальства, калі даведалася пра сітуацыю, палічыла, што ніводная службовая асоба не можа такое рабіць самастойна без папярэдняга дазволу.

У выніку Вішвас быў адхілены ад сваёй працы. Таксама яму, як і таму супрацоўніку, што даў дазвол на спуск вады, давядзецца, відаць, кампенсаваць нанесеныя страты.

Пры гэтым, як паведамляецца, Раджэш Вішваш ужо адхіляўся ад пасады ў 2021 годзе за злоўжыванні пры размеркаванні рысу, але тады яму даравалі. 

Тэлефон Samsung S23 ultra, з-за якога чыноўнік ахвяраваў пасадай, як паведамляецца, каштаваў 95000 індыйскіх рупій (каля 1150 даляраў ЗША).

Чытайце таксама:

У Японіі ютубера арыштавалі за спойлер да відэагульні. Такое адбылося ўпершыню ў гісторыі

«Чайкі і спайс — не вельмі добрае спалучэнне». У Вялікабрытаніі птушкі пачалі красці спайс і абкуранымі нападаць на людзей

Кітайская кампанія папрасіла супрацоўніц пайсці ў дэкрэт па чарзе

Клас
2
Панылы сорам
17
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4