Настасся Калашнікава просіць звязвацца з ёй для дапамогі палітзняволенай.
Настассю Кухту затрымалі ў лютым мінулага года. Спачатку яе кінулі на «суткі», але пасля адправілі ў СІЗА. 11 лістапада ёй прысудзілі 5 гадоў калоніі па «народным» артыкуле, а таксама за «заклікі да санкцый» і «стварэнне ці ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні».
Дзяўчыну ўнеслі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».





