Скрыншот «Беларусь 4»
Хлопцаў ён параўнаў з дварнякамі.
«Ёсць такія блогеры, дварнякі, якія хуценька звінцілі, збеглі за мяжу і там дазваляюць адкрываць сабе рот, гаўкаць на ўсіх, зневажаць не толькі мяне, але і нашага любімага прэзідэнта, нашых найлепшых, добрых, цудоўных артыстаў у Беларусі. Зручна гаўкаць за мяжой, але давайце, прыедзьце сюды, зрабіце інтэрв'ю», — звярнуўся Азаранка.
Разумеючы, што блогераў могуць пасадзіць, калі б яны вярнуліся ў Беларусь, дадаў, што яму асабліва цікава, «куды іх паселяць».
«Хутка лапата і да вас даляціць і так трэсне добра па галаве, што, напэўна, ніякі доктар не дапаможа», — стаў пагражаць спявак лукашэнкаўскай эстрады.
А на заканчэнне сказаў пра ютуб-шоу блогераў: «Сорамна, не смешна».
Раней на хлопцаў за жарты ў эфіры навялі псоту спявачкі сёстры Груздзевы.
Чытайце таксама:
Гэта песня насмяшыла беларускі інтэрнэт. Але яшчэ цікавей тое, хто яе напісаў
Сёстры Груздзевы паабяцалі навесці псоту на двух журналістаў





