Азаронак і Пратасевіч. Скрын стрыму

Азаронак і Пратасевіч. Скрын стрыму

Азаронак уключыў яму эмацыйны каментар цёткі Сафіі Сапегі, дзе тая абуралася, што Пратасевіча памілавалі, а Сафія патрапіла ў палон таму, што з ім звязалася, і працягвае сядзець у турме. 

«У нас розныя [крымінальныя] справы, не звязаныя нічым, таму звальваць на мяне не трэба», — адказаў на гэта Пратасевіч.

«Нягледзячы на тое, што мы з Сафіяй былі разам, я не магу сказаць пра яе ніводнага кепскага слова», — адзначыў ён.

Яго папрасілі таксама пракаментаваць словы кіраўніка «Байпол» Аляксандра Азарава, што ён шмат каго здаў. Пратасевіч сышоў ад дакладнага адказу, заўважыўшы, што ў яго бок часта гучаць такія закіды.

 «Але я чамусьці ў медыя не бачыў, каб фігуравалі канкрэтныя прозвішчы, канкрэтныя людзі. Натуральна, прасцей зваліць на мяне і казаць, які я нядобры. Нешта я не чуў, каб я быў працаўладкаваны…» — не паспеў скончыць ён сваю думку.

На працягу ўсяго эфіру Азаронак, нібы на допыце, стараўся прымусіць Пратасевіча пакаяцца за сваё пратэснае мінулае.

На падлогу студыі кінулі нацыянальны беларускі сцяг. Фота апублікаваў праўладны канал

На падлогу студыі кінулі нацыянальны беларускі сцяг. Фота апублікаваў праўладны канал

Закранулі і тэму вайны ва Украіне. Пратасевіч заўважыў толькі, што добра, што вайна не пачалася на тэрыторыі Беларусі.

«Таму што адхрэначылі вашых прыхільнікаў па задніцах. Было 100 сініх задніц, і мы гэтым выратавалі краіну», — заявіў на гэта Азаронак, прызнаўшы празмерны гвалт сілавікоў у бок пратэстоўцаў (раней прапаганда і Лукашэнка любілі заяўляць, што гэта фэйк, а сіні колер — ад фарбы).

У канцы эфіру Азаронак уключыў ролік на песню са словамі «враг всегда остается врагом», «ты погибнеш, когда пожалеешь врага».

Прапагандыст згадаў нядаўняе інтэрв'ю былога намесніка міністра абароны генерала Вальдэмара Скшыпчака. Той лічыў, што «калі ўкраінскі контрнаступ скончыцца поспехам, то тыя ўзброеныя беларусы, якія складаюць частку баявога патэнцыялу ўкраінскай арміі, не складуць зброі». «Яны пойдуць на Беларусь. Спадзяюся, што гэта выкліча паўстанне ў Беларусі, гэтага Лукашэнка баіцца», — казаў генерал. 

Азаронак спытаў у Пратасевіча, на якім баку той будзе, калі ўзнімецца паўстанне.

«Калі я падлягаю прызыву, думаю, відавочна, што я пайду па прызыве», — адказаў Пратасевіч.

Раман Пратасевіч. Скрын стрыму

Раман Пратасевіч. Скрын стрыму

Прапагандыст удакладніў, якое яго асабістае стаўленне. 

«Калі я жыву тут і гэта мая зямля, мая краіна, адпаведна я буду яе абараняць, хто б там ні быў, бо ніякіх асабістых сімпатый у мяне не засталося», — сказаў Раман.

Пасля Азаронак вырашыў спытаць, ці ў яго «задрыжыць рука» забіць рэдактара Nexta Сцяпана Пуцілу ў выпадку ўзброенага супрацьстаяння.

«У тым выпадку, калі гэта будзе пагражаць майму жыццю, канечне», — адказаў Пратасевіч.

Але пасля дадаў, што ў бяззбройных людзей страляць не будзе і спадзяецца, што не здарыцца сітуацыя, калі давядзецца браць зброю ў рукі.

Чытайце таксама:

Азаронак стаў вядучым на салаўёўскім канале

«Наша дзяўчынка ўсё гэта цягне, а гэты…» Цётка Сафіі Сапегі пракаментавала памілаванне Пратасевіча

«Шалёна ўдзячны краіне і асабіста прэзідэнту». Раман Пратасевіч памілаваны

Клас
17
Панылы сорам
164
Ха-ха
20
Ого
8
Сумна
31
Абуральна
129