Прайшло толькі паўгода, але праблема зноў актуалізавалася, піша тое ж выданне «Магілёў.Media». Частка драўляных дошак, якімі забілі ўваход у каплічку, ужо выламаная, а ўсярэдзіну культавага збудавання зноў пачалі закідаць смецце.

На цяперашні момант усярэдзіне капліцы валяецца надмагільны мармуровы помнік і спілаваныя дзве бярозавыя калодкі. Пасля, як мяркуе выданне, смецця будзе яшчэ больш, бо ўвайсці ў драўлянае стогадовае збудаванне зноў можна лёгка, як і насмеціць там.

З’явілася і яшчэ адна праблема. На самым версе чатырохскатнага даха капліцы да нядаўняга часу знаходзіўся невялікі драўляны крыж, які сведчыў пра культавае значэнне збудавання. Сёння ж на версе капліцы крыжа няма, ён згубіў сваю гарызантальную перакладзіну і цяпер выглядае простай вертыкальнай палкай наверсе драўлянага помніка. 

Чытайце таксама:

У Беларусі адкрылі палац Булгакаў пасля рэстаўрацыі, якая доўжылася 14 гадоў

У Ружанах аднаўляюць капліцу святога Казіміра

Як выглядае сядзіба Тадэвуша Рэйтана ў Грушаўцы, дзе праходзіць рэканструкцыя

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
8