Onlinebrest.by

Onlinebrest.by

Увосень мінулага года лаканічнага прыгажуна пачалі рамантаваць: за доўгія гады службы звер стаміўся. У мясцовай ЖКГ распавядалі, што скульптуру не толькі правераць на трываласць, але і нададуць ёй больш рэспектабельны выгляд, паведамляе Onliner.by.

Вынік убачылі ў снежні: на некалі аднатоннай постаці з'явіліся вочы, нос, скулы і поўсць. Адценні «цела» сталі зусім іншымі. Здавалася, на гэтым пераўтварэнні зубра павінны былі быць завершаныя. Але не. Брэсцкі аблвыканкам у сваім тэлеграм-канале размясціў відэа, з якога вынікае, што ў скульптуры цяпер свецяцца вочы, ды і ў цэлым зубр міргае.

«Паблізу кадры ўражваюць», — каментуюць у адміністрацыі.

Чытайце таксама:

На М1 скончылі рамантаваць знакамітага зубра. Цяпер ён выглядае так ФОТА

У Белавежскай пушчы падлічылі ўсіх зуброў

Беларускіх зуброў павязуць у Башкартастан

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
2