Мэр Краснадара Яўген Навумаў напісаў на сваёй старонцы, што пашкоджанні атрымалі офісны будынак і жылы дом. Паводле яго слоў, у пяціпавярховым доме па адрасе Гаражная, 77/1 часткова выбітыя вокны. Ніхто не пацярпеў.
Тэлеграм-канал Baza напісаў, што Краснадар атакавалі два беспілотнікі. Як мінімум адзін з іх быў збіты.
Ад Краснадара да найбліжэйшага ўкраінскага горада больш за 300 кіламетраў.
Фота: Baza





