Антэ Ёзіч і Сяргей Алейнік. Фота: МЗС Беларусі

Антэ Ёзіч і Сяргей Алейнік. Фота: МЗС Беларусі

Падчас сустрэчы яны абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам. Асобную ўвагу ўдзялілі тэматыцы міжканфесійнага дыялогу, як паведамляе catholic.by.

Адбыўся абмен думкамі адносна сітуацыі ў рэгіёне. Адзначаецца, што ў размове было пацверджана імкненне да працягу актыўнага супрацоўніцтва ў розных сферах і адкрытага ўзаемапаважлівага дыялога па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

Нунцый Ёзіч паінфармаваў Catholic.by, што падчас сустрэчы з міністрам Алейнікам, у прыватнасці, абмяркоўваліся сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, на якія прыбудзе спецыяльны пасланнік Папы Францішка арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроцці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў.

З праграмай Будслаўскага фэсту можна азнаёміцца тут.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?