«Авіябомбу ФАБ-500 знайшлі ў полі каля вёскі Калініна ў Белгародскай вобласці за 23 км ад мяжы з Украінай», — гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначаецца, да найбліжэйшых дамоў не больш за 300 метраў. Бомбу знайшлі падчас працы ў полі.

Цяпер тэрыторыю ачапілі і паставілі побач ахову. Абясшкодзіць знаходку плануюць сёння днём.

Гэта не першы раз, калі ў РФ знаходзяць ФАБ-500. Па звестках расійскіх медыя, у красавіку ў Белгарадзе таксама знайшлі такую авіябомбу на глыбіні пяці метраў. Праз гэта давялося эвакуяваць больш за 3 тысячы жыхароў 17 шматпавярховак, размешчаных непадалёк.

ФАБ-500 — гэта распрацаваная ў часы СССР 500-кілаграмовая авіяцыйная бомба агульнага прызначэння з фугаснай боегалоўкай, якую ў асноўным выкарыстоўваюць ПКС Расіі. Арыгінальная мадэль М-54 выпушчаная ў 1954 годзе. Гэтая бомба некіраваная, яна сумяшчаецца з большасцю мадэляў савецкіх самалётаў.

Акурат такую бомбу расійскія акупанты ў сакавіку 2022 года скінулі на 9-павярховы жылы дом у Харкаве. Тады яна не разарвалася, прабіла дах і засталася на тэхнічным паверсе, піша РБК-Украіна.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0