24-гадовы гамяльчук Дзмітрый Галаўлёў з 33-гадовай жонкай Юліяй быў затрыманы 22 мая ў Маскве
Паводле звестак праекта, Галаўлёў прызнаў віну ў тым, што «каля пад'езда лаяўся, быў нецвярозы».
24-гадовы гамяльчук Дзмітрый Галаўлёў з 33-гадовай жонкай Юліяй быў затрыманы 22 мая неўзабаве пасля таго, як у небе над Масквой заўважылі бела-сінія паветраныя шарыкі, да якіх быў прымацаваны бела-блакітна-белы сцяг (сімвал расійскай апазіцыі і антываеннага руху ў РФ).
Як адзначае «ОВД-Инфо», дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца Юлія Галаўлёва.
Чытайце таксама:
Беларусцы далі велізарны штраф за бела-чырвона-белыя навагоднія шарыкі
У Маскве затрымалі беларуса з жонкаю за запуск у неба бела-блакітна-белага сцяга





