Фота: тэлеграм-канал «112»
Ратавальнікі аднавілі пошукі зніклай незарэгістраванай групы турыстаў з Беларусі, піша тэлеграм-канал «112».
Супрацоўнікі МНС апыталі мясцовых жыхароў і работнікаў аб магчымым месцазнаходжанні зніклых.
Турысты зніклі 21 мая, калі падымаліся па заходнім схіле. Яны не былі зарэгістраваныя.
Праблема таксама ў тым, што з-за складаных умоў надвор'я немагчыма для пошукаў задзейнічаць верталёт.





