Як паведамляецца, выбух адбыўся на вуліцы Белгарадскага палка ў раёне вакзала. Пацярпеў аўтамабіль, кіроўцу не зачапіла. Прычына выбуху пакуль не паведамляецца.

Учора ўвечары беспілотнікі нанеслі ўдары па будынках ФСБ і МУС у гэтым расійскім горадзе. Афіцыйныя структуры прызналі ўдары, заявілі, што абышлося без ахвяр.

Учора дыверсійныя групы занялі некалькі пасёлкаў на расійскім баку мяжы, падышлі да горада Грайваран. Гэта быў найбольшы такі рэйд на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі з пачатку гэтай вайны.

Клас
24
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0