У Мінску пачнуць рыхтаваць рэстаўратараў старажытных тынковак
Дырэктар Мінскага дзяржаўнага каледжа тэхнікі і тэхналогій будаўніцтва Валерый Сураўцаў паведаміў, што з новага навучальнага года яго ўстанова пачне рыхтаваць спецыялістаў па рэстаўрацыі дэкаратыўных тынковак і ляпных вырабаў.
Паводле Валерыя Сураўцава, такія спецыялісты ў Беларусі сёння запатрабаваныя з-за наяўнасці ў ёй шматлікіх гістарычных аб'ектаў.
Навучэнцы каледжа маюць навучыцца рэстаўраваць і кансерваваць дэкаратыўныя старажытныя тынкоўкі, дэталі ляпных вырабаў, матэрыялы з каменю і дрэва. Таксама яны асвояць майстэрства склейвання і зборкі захаваных фрагментаў дэкаратыўных упрыгожанняў.
Плануецца набраць групу з 25 чалавек на падставе сярэдняга бала атэстатаў. Ніякіх экзаменаў здаваць ім патрэбна не будзе.
Чытайце таксама:
Паглядзіце, як цяпер выглядае 200-гадовая царква, у якой бываў Ігнат Дамейка
«Перадумалі, калі падлічылі». Што кажуць мясцовыя ўлады пра абвал бернардзінскага кляштара на Ушаччыне
Дзяржава адмовілася фінансаваць экспазіцыю ў Гальшанскім замку. «Сродкі павінны быць накіраваны на захаванне каштоўнасці»
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ