Так выглядае царква цяпер

Так выглядае царква цяпер

Работы на царкве пачаліся ў сярэдзіне 2022 года. Летась якраз адзначалася 220-годдзе з дня нараджэння славутага геолага і мінеролага, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі. Дамейка нарадзіўся ў 1802 годзе тут, у Мядзвядцы Навагрудскага павета. Ігнат быў ахрышчаны 31 лі­пе­ня ў па­ра­фі­яль­ным кас­цё­ле ў Па­ла­неч­цы (мет­ры­ка яго­на­га хрос­ту не знойдзена). Але ў старой уніяцкай царкве ў Мядзвядцы ён прыняў першае прычасце, разам з бацькамі і сялянамі ўдзельнічаў у святочных працэсіях. Рэшткі сядзібы Дамейкаў дагэтуль захоўваюцца недалёка ад царквы.

Спецыялісты ў тым жа годзе падрыхтавалі прапанову на наданне ахоўнага статусу драўлянай царкве ў стылі класіцызму, але Гродзенскі абласны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны вырашыў адзначыць памятную дату своеасабліва, адмовіўшы з фармулёўкай «адсутнічае неабходнасць».

Такім чынам, нягледзячы на ўсе звароты спецыялістаў, гістарычную царкву бесперашкодна абшылі сайдынгам.

У працэсе «рэстаўрацыі»

У працэсе «рэстаўрацыі»

У матэрыяле раёнкі жыхары дзякуюць мясцовым уладам, што дапамаглі ім знявечыць помнік архітэктуры. На іх думку, царква цяпер здабыла «новае жыццё». А пра тое, што яны пад сайдынгам і не заўважаць, як яна згніе, пра гэта падумаюць пасля, сумна іранізуюць у тэлеграм-канале «Спадчына».

Царква да праведзеных зменаў

Царква да праведзеных зменаў

Чытайце таксама:

«Перадумалі, калі падлічылі». Што кажуць мясцовыя ўлады пра абвал бернардзінскага кляштара на Ушаччыне

Дзяржава адмовілася фінансаваць экспазіцыю ў Гальшанскім замку. «Сродкі павінны быць накіраваны на захаванне каштоўнасці»

У Ружанах аднаўляюць капліцу святога Казіміра

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
7