У Беларусі апошнім часам землятрусаў не зафіксавана. Пра гэта БелТА распавяла загадчыца аддзела апрацоўкі і аналізу даных маніторынгу цэнтра геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі Таццяна Аронава.

У інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што на тэрыторыі Беларусі 21 мая адбыўся землятрус магнітудай 4,2 у раёне Ліды і Навагрудка. «Адзіная краіна, якая зафіксавала гэтую з'яву, — Нямеччына, служба «Геафон». Ніводная іншая краіна пра гэта нічога не сказала, і беларускія сейсмічныя станцыі не зарэгістравалі гэтую падзею. Мы праглядзелі ўсе запісы на нашай тэрыторыі і іншых краін — гэтых звестак няма нідзе. Альбо гэтая інфармацыя памылковая, альбо размешчаная спецыяльна, каб увесці ў зман грамадскасць», — патлумачыла Таццяна Аронава.

Раней спецыялісты цэнтра паведамлялі, што Беларусь знаходзіцца на захадзе старажытнай Усходне-Еўрапейскай платформы, а гэта досыць слабаактыўны рэгіён. Менавіта таму ў краіне не можа быць моцных землятрусаў. Максімальна магчымая магнітуда — 4,5.

Чытайце таксама:

Навукоўцы расказалі, які землятрус можа вытрымаць АЭС у Астраўцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0