Фота: AP

Фота: AP

У панядзелак з турынскага «Ювентуса» канчаткова знялі 10 балаў, што адкінула клуб па-за зону еўракубкаў.

У студзені ў «Ювентуса» забралі 15 балаў у чэмпіянаце Італіі з-за фінансавых махінацый кіраўніцтва. Клуб падаў фальшывую інфармацыю аб сумах трансфераў гульцоў, змяншаў даныя аб тратах на штат і заробках супрацоўнікаў. Гэта дазволіла павялічыць прыбытак на 700 мільёнаў еўра.

У красавіку на час разгляду апеляёцыі 15 балаў вярнулі, і «Ювентус» нават узляцеў на 2-е месца ў табліцы. Аднак справу не закрылі, разгляд працягваўся. Пракуратура прасіла зняць 11 балаў, у выніку ўчора «Ювентус» пазбавілі 10 балаў. На фоне навіны пра гэта турынцы разгромна саступілі «Эмполі» (1:4).

За два туры да фінішу адставанне ад зоны плэй-оф складае пяць балаў (у «Юве» цяпер 59 балаў), ад Лігі канферэнцый адзін бал. У выпадку трапляння ў ЛЧ з другога месца турынцы зарабілі б 67,6 мільёна еўра, калі ж застануцца на сёмым месцы, атрымаюць толькі 5,6 мільёна. Розніца ў даходах істотная.

Зрэшты, сітуацыя не такая катастрафічная, як у беларускім футболе, дзе за дамоўныя матчы і стымуляванне клубаў з «Шахцёра», «Энергетыка» і «Белшыны» знялі спачатку 30, 20 і 10 балаў у гэтым сезоне, 20, 10 і 5 балаў у сезоне-2024, «Шахцёр» і «Энергетык» пазбавілі залатых і срэбраных узнагарод у мінулым сезоне.

А ўчора камітэт па клубным ліцэнзаванні Беларускай федэрацыі футбола прыняў рашэнне зняць з салігорскага «Шахцёра» яшчэ пяць ачкоў, з мінскага «Энергетыка» — тры, з бабруйскай «Белшыны» — адно.

Чытайце таксама:

З беларускіх футбольных клубаў працягваюць здымаць ачкі

У салігорскага «Шахцёра» забралі чэмпіёнства 2022 года, а таксама 30 ачкоў у гэтым сезоне

«Шахцёр» падаў апеляцыю на рашэнне AБФФ па справе аб дамоўных матчах

Чаму апошні кейс з дагаварнякамі ў беларускім футболе — лютая ганьба

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0