Дзмітрый Малец

Дзмітрый Малец

Якая заканадаўчая тэорыя і рэальная практыка існавала да гэтай пары ў гэтым пытанні, патлумачыў у фэйсбуку каталіцкі дзеяч Арцём Ткачук:

«Яшчэ з 90-х гадоў існаваў механізм, паводле якога рэгулявалася пытанне прызыву маладых клірыкаў і святароў у войска. Заканадаўча нідзе не было прапісана, што духоўнікі вызваленыя ад гэтага абавязку. Таму два разы на год біскупы рыхтавалі адмысловы спіс клірыкаў і святароў, якія падлягалі прызыву ў войска, і адпаведныя дзяржаўныя органы давалі адтэрміноўку. Некалькі гадоў таму ледзь не дайшло ды прызыву некалькіх святароў і клірыкаў у вайсковыя часці.

Тады хлопцы атрымалі позвы ў ваенкамат, і да самага апошняга моманту не было адтэрміноўкі. Аднак урэшце яе ўсё-такі далі. Як бачым, улады вырашылі скарыстацца сваім правам — і не далі адтэрміноўкі ксяндзу Дзмітрыю Мальцу. Час пакажа, што будзе з іншымі клірыкамі і святарамі. Хіба што пакуль не ідзе размовы пра прызыў у войска клірыкаў міждыяцэзіяльнай семінарыі ў Гродне. Калі іх пазбавяць адтэрміноўкі, то дзейнасць навучальнай установы фактычна будзе паралізаваная на паўтара года», — напісаў Арцём Ткачук.

Дзмітрый Малец нарадзіўся 18 чэрвеня 1996 года, дыяканскае пасвячэнне прыняў 16 лістапада 2019 года, служыў у кафедральным касцёле ў Гродне. Апошнім месцам служэння ў якасці вікарыя быў Навагрудак. Да 27 гадоў, калі заканчваецца прызыўны ўзрост, яму заставалася менш за месяц.

Паведамляюць, што Мальцу належыць служыць у транспартных войсках. Прызыў святара менавіта ў транспартныя войскі, верагодна, абумоўлены тым, што ў гэтым родзе войскаў не абавязкова браць у рукі зброю. Як правіла, вайскоўцы тут выконваюць дарожныя работы. 

Раней таксама неафіцыйна паведамлялася пра тое, што на тэрміновую службу ў войска будуць прызываць і праваслаўных святароў. Інфармацыі на гэты конт на сайце Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пакуль няма.

Чытайце таксама:

Мінабароны прызвала запаснікоў на зборы ў брыгаду спецаперацый

Пачынаецца адпраўка прызыўнікоў у войска

Лукашэнка заклікаў ксяндзоў мець дзяцей

Хрысціянская візія: Мітрапаліт Станеўскі стварыў «калегіяльнага» пробашча для парафіі святога Сымона і святой Алены. Што гэта азначае?

Клас
7
Панылы сорам
10
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
15