Фота ілюстрацыйнае
Выдадзены дакумент рэгулюе расцэнкі, па якіх выстаўляюцца рахункі арганізацыям, што эксплуатуюць паветраныя судны.
Так, напрыклад, забеспячэнне авіяцыйнымі гаруча-змазачнымі матэрыяламі падаражэла з 20,8 да 52 рублёў за тону, абслугоўванне пасажыра — з 4,32 да 10,8 рубля.
Павелічэнне гэтых тарыфаў несуменна адаб'ецца на кошце квіткоў — і гэта тычыцца не толькі авіякампаніі «Белавія», але і ўсіх авіяперавозчыкаў, якія выкарыстоўваюць беларускія аэрапорты.
Апошні раз тарыфы на паслугі аэрапортаў змяняліся ў Беларусі ў лістападзе 2021 года.
Чытайце таксама:
Куды і адкуль цяпер лятаюць беларусы на адпачынак у Еўропу
Еўракантроль спрагназаваў, колькі будзе закрытае неба над Беларуссю





