Фота: Newsgeorgia.ge

Фота: Newsgeorgia.ge

На месцы мабілізаваныя супрацоўнікі паліцыі і спецназ, сцягваюцца дадатковыя сілы.

МУС пацвердзіла затрыманне 16 чалавек. Удзельнікі акцыі заяўляюць, што паліцыя адбірае ў іх мабільныя тэлефоны з запісамі таго, як картэж з гасцямі з Расіі праязджае на тэрыторыю гатэля.

Удзельнікі пратэстаў патрабуюць ад грамадзян Расіі неадкладна пакінуць тэрыторыю гатэля.

Па паведамленнях СМІ, сёння ў комплексе Kvareli Lake Resort будзе адзначацца вяселле брата мужа Кацярыны Вінакуравай (Лаўровай). Брат расійскага прадпрымальніка Аляксандра Вінакурава, які прыходзіцца кіраўніку МЗС РФ зяцем, раней распісаўся са сваёй выбранніцай у Тбілісі.

Гасцініца спачатку адмаўляла, што ў іх гасцююць члены сям'і міністра замежных спраў Расіі, але затым перастала адказваць на пытанні журналістаў.

Гэта не першы выпадак, калі з Грузіі праганяюць вядомых персон з Расіі. Два гады таму журналіст Уладзімір Познер, які прыляцеў адзначыць дзень нараджэння, быў вымушаны пакінуць Тбілісі на фоне акцый пратэсту.

Чытайце таксама:

Падсанкцыйная дачка Лаўрова прыехала ў Грузію, каб пагуляць на вяселлі — СМІ

Клас
32
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
6