Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

За абломванне галінак бэзу пагражае сур'ёзны штраф, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Рабіць гэта забараняе Закон «Аб раслінным свеце». А ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за пашкоджанне дрэў і кустоў прадугледжаны штраф ад 5 да 50 базавых велічынь, а гэта 160—1600 рублёў.

Ламаць бэз можна, але толькі калі ён расце на вашым дачным участку або ў двары прыватнага дома.

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
3