Фота: pixabay
«Дакумент прыняты для ліквідацыі (зніжэння) стратнасці па рэгуляваных стаматалагічных (артапедычных і зубатэхнічных) паслугах, ён прадугледжвае іх павышэнне на 30%», — гаворыцца ў каментарыі міністэрства.
Мінздароўя нагадала, што ў адпаведнасці з заканадаўствам платныя стаматалагічныя (артапедычныя і зубатэхнічныя) паслугі падлягаюць цэнаваму рэгуляванню.
«Павышэнне гранічных максімальных тарыфаў на гэтыя медыцынскія паслугі з 2015 года праводзілася толькі ў лістападзе 2021 года на 4%. Рэгуляваныя платныя стаматалагічныя (артапедычныя і зубатэхнічныя) паслугі, па якія ўстаноўлены гранічныя максімальныя тарыфы, сёння стратныя, у тым ліку па асобных назвах медыцынскіх паслуг адмоўная рэнтабельнасць дасягае 93%», — сцвярджае ведамства.
Пры гэтым у Міністэрстве аховы здароўя запэўніваюць, што «на працягу сямі гадоў адбыўся рост выдаткаў арганізацый аховы здароўя па ўсіх артыкулах (заработная плата, камунальныя плацяжы, транспарт, сувязь і іншыя), кампенсаваць якія магчыма за кошт павышэння гранічных тарыфаў».
Чытайце таксама:
Стаматолагі хацелі б, каб мы ведалі пра гэтыя рэчы
Якія стравы і напоі найгоршыя для вашых зубоў? Расказваюць дактары
Калі лепш чысціць зубы — да сняданку ці пасля? Вось што кажа навука
Парадантоз спрычыняе і іншыя хваробы: нават паскарае дэменцыю





