Палац Храптовічаў у Шчорсах. Фота ілюстрацыйнае

Палац Храптовічаў у Шчорсах. Фота ілюстрацыйнае

У перыяд акцыі аб’екты па ўсёй Беларусі прапануюць наведвальнікам:

  • бясплатныя экскурсіі і квэсты;
  • дні адчыненых дзвярэй;
  • майстар-класы;
  • дэгустацыі страў нацыянальнай кухні;
  • прэзентацыі паслуг і спецыяльныя прапановы.

Удзельнікі акцыі абяцаюць безліч разнастайных мерапрыемстваў. Вось толькі некаторыя, што падаліся цікавымі і якія варта па магчымасці наведаць

5 чэрвеня «Музей-сядзіба Пружанскі палацык» ладзіць бясплатную экскурсію (г. Пружаны, вул. Савецкая, д. 50);

з 5-га па 10-га чэрвеня Пінскі кафедральны касцёл запрашае на бясплатную экскурсію па былым манастыры францысканцаў (г. Пінск, вул. Леніна, 16);

6-га чэрвеня — бясплатны ўваход у музей і зборная бясплатная экскурсія ў Доме-музеі Марка Шагала з 11.00 да 12.00. А таксама — бясплатны ўваход у музей і зборная бясплатная экскурсія ў Арт-цэнтры Марка Шагала з 14.00 да 15.00;

з 6-га па 9-га чэрвеня «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» запрашае на бясплатныя экскурсіі;

6-га і 7-га чэрвеня можна наведаць экспазіцыю Паўночнай вежы Гальшанскага замка;

7-га чэрвеня можна бясплатна наведаць экскурсію па палацавым комплексе ў Ружанах (г.п. Ружаны, вул. Урбановіча, 15а) альбо наведаць «Музей беларускага Палесся» (г. Пінск, пл. Леніна, 22).

Арганізатары акцыі — Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме.

Чытайце таксама:

«Для даносчыкаў чырвоная ануча — калі гід называе Мінск Менскам». Што адбываецца з экскурсаводамі ў Беларусі

Нацбанк запусціў сайт Музея грошай. Там ёсць анлайн-туры

У Беларусі адкрылі палац Булгакаў пасля рэстаўрацыі, якая доўжылася 14 гадоў

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2