Макет помніка. Фота: «Звязда»

Макет помніка. Фота: «Звязда»

Манумент, які плануюць паставіць у Мінску на Кастрычніцкай плошчы, будзе прысвечаны так званаму «адзінству беларускага народа». У цэнтры кампазіцыі плануюць размясціць фігуру жанчыны-сялянкі, якая ўвасабляе Беларусь, са сцягам у адной у руцэ і дзіцем — у другой. Барэльефы на пастаменце будуць апавядаць пра розныя перыяды беларускай гісторыі. Вакол цэнтральнай фігуры будуць размешчаныя сімвалічныя выявы абласцей.

Працуе над праектам аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам Канстанціна Касцючэнкі.

Пытанні да мастацкай вартасці будучага манумента ўзніклі нават у лукашыстаў.

«Адзінства гэта добра. Безгустоўшчына — дрэнна. Першае ўражанне — гэта нейкая псеўдадруідская крынджаціна. Да геаметрыі ніякіх прэтэнзій, але баба ў цэнтры кампазіцыі проста нешта. (…) Бабу з высахлым тварам і запалымі вачыма прыбралі з прапрапрабабулінага куфра (існуе павер'е, што беларусы абавязкова павінны насіць вышыванку, лапці і саламяны капялюш, хоць у прыродзе яны не сустракаюцца ўжо добрых гадоў 100), а дзіця чамусьці голае і босае», — напісаў праўладны канал «КрысолOFF». 

Прэзентацыя праекта ў лістападзе 2022 года. Фота: тэлеграм-канал Міністэрства культуры Беларусі.

Прэзентацыя праекта ў лістападзе 2022 года. Фота: тэлеграм-канал Міністэрства культуры Беларусі.

«Калі гэта помнік сацыяльнаму няшчасцю, то атрымалася тое што трэба. Калі адзінству, то трызненне сівой кабылы», — працягвае абурацца канал.

Манумент Касцючэнкі ў Трасцянцы ён хваліць, але незадаволены праектам для цэнтра горада.

«Вось «Брама памяці» ў Трасцянцы ў Касцючэнкі атрымалася вельмі глыбокай, прадуманая кожная дэталь, кожны штрых проста крычыць болем. А як дзяржзаказ пра адзінства, дык нібы працаваў з-пад палкі праз нехачу і на ад****ся. Дзяржзаказ — гэта ж не грант Акадэміі прыгожых мастацтваў у Фларэнцыі, і так сыдзе, усё роўна чаркашкварачнікі нічога ў культурцы не разумеюць», — абрынуўся на скульптара праўладны канал. Яго рэпоснула і «інфаказачка» Вольга Бондарава.

Скрын паста

Скрын паста

Калі з'явіцца ідэалагічны манумент, пакуль невядома. Адзначалася, што праект і назва цэнтральнай фігуры яшчэ прапрацоўваюцца. 

Чытайце таксама:

Улады вызначыліся з ідэалагічным манументам на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Вось як ён будзе выглядаць

У Жодзішках прадаюць сядзібу з незвычайнай гісторыяй: ад барацьбы з пратэстантамі да псіхлякарні

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
31
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
4