Раман Пратасевіч у зале суда. Фота: БелТА

Раман Пратасевіч у зале суда. Фота: БелТА

«Прысуд уступіў у законную сілу, бо не быў абскарджаны ці апратэставаны», — адзначылі ў судзе.

На пытанне выдання, ці ўзяты Пратасевіч пад варту, прадстаўніца суда адказала: «Гэта ў парадку выканання».

3 мая Раман Пратасевіч быў асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе Nexta. Але яго пакінулі пад хатнім арыштам да моманту ўступлення прысуду ў сілу.

«Пасля ўступлення прысуду ў законную сілу ў частцы выканання прысуду ён будзе ўзяты пад варту і адпраўлены адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму», патлумачыла журналістам пракурорка.

Суд па справе Nexta пачаўся 16 лютага. Разам з Пратасевічам судзілі Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка. Паколькі яны знаходзяцца за мяжой, іх судзілі завочна, адпаведна, прыгавор быў наступны: 20 і 19 гадоў адпаведна.

Аўтарам Nexta ставіцца ў віну не менш за 1586 злачынстваў паводле дзясятка артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку:

— распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК Беларусі);

— арганізацыя масавых беспарадкаў, навучанне і іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў іх (ч. 1 і ч. 3 арт. 293 КК Беларусі);

— арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, навучанне і іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў іх (ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК Беларусі);

— публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, акта тэрарызму, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК Беларусі);

— стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраванне ім (ч. 1 арт. 361-1 КК Беларусі);

— паклёп і публічная абраза Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367, ч. 2 ст. 368 КК Беларусь).

Акрамя таго, Пуцілу і Рудзіка ў розным спалучэнні абвінавацілі ў здзяйсненні наступных злачынстваў:

— змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК Беларусі);

— фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361-2 КК Беларусі);

— дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 КК Беларусі).

Генпракуратурай у інтарэсах дзяржавы заяўлены іск на больш чым 30 мільёнаў рублёў. Яго будуць разглядаць асобна. 

Раман Пратасевіч прызнаў віну. У апошнім слове каяўся і прасіў не пазбаўляць яго волі, заяўляў, што паплечнікі яго выкарысталі і здалі беларускім уладам. Таксама ён аспрэчваў памер шкоды і тое, што быў кіраўніком экстрэмісцкіх арганізацый. 

Пратасевіч быў затрыманы разам з Сафіяй Сапегай 23 мая ў выніку прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair рэйсам Афіны — Вільня. Нейкі час знаходзіўся ў СІЗА, а затым пад хатнім арыштам.

6 мая 2022 года Сапегу асудзілі да шасці гадоў калоніі. Суд прызнаў яе вінаватай у распальванні сацыяльнай варожасці, зліве даных сілавікоў (справа «Чорнай кнігі Беларусі»).

24 мая Прэсненскі суд Масквы разгледзіць справу Федэральнай службы выканання пакаранняў аб перадачы Расіі асуджанай у Беларусі дзяўчыны.

Чытайце таксама:

Пратасевіч у апошнім слове каяўся і прасіў не пазбаўляць яго волі

Прапагандысты спыталі ў Пратасевіча, ці вярнуўся б ён у Беларусь, «калі б цяпер быў беглым за мяжой»

«Ахова здароўя ў Беларусі бясплатная». Пратасевіч аспрэчвае ў судзе памер шкоды і тое, што быў кіраўніком экстрэмісцкіх арганізацый

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6