Макет помніка. Фота: «Звязда»

Макет помніка. Фота: «Звязда»

Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы быў створаны распараджэннем Аляксандра Лукашэнкі 4 лютага 2022 года — менавіта гэты год афіцыйныя ўлады абвясцілі «Годам гістарычнай памяці».

Раней на Кастрычніцкай плошчы існаваў помнік Іосіфу Сталіну, пастаўлены ў 1952 годзе. Помнік быў знесены за адну ноч 3 лістапада 1961 года, пасля развянчання культу асобы савецкага правадыра.

Прэзентацыя праекта ў лістападзе 2022 года. Злева скульптура сялянкі са сцягамі і дзіцем, побач макет Кастрычніцкай плошчы з помнікам, далей — павялічаны фрагмент макета, з размешчанымі па коле скульптурнымі выявамі абласцей. Фота: тэлеграм-канал Міністэрства культуры Беларусі.

Манумент, піша БелТА, будзе прысвечаны так званаму «адзінству беларускага народа». У цэнтры кампазіцыі плануюць размясціць фігуру, якая ўвасабляе Беларусь, са сцягам у адной у руцэ і дзіцем — у другой. Барэльефы на пастаменце будуць апавядаць пра розныя перыяды беларускай гісторыі. Вакол цэнтральнай фігуры будуць размешчаныя сімвалічныя выявы абласцей.

Напрошваецца паралель са знакамітым фантанам «Дружба народаў» на ВДНГ у Маскве, дзе па коле выстаўленыя 16 скульптур дзяўчат у нацыянальных касцюмах, з рознай садавіной і галінамі ў руках, якія павінны былі сімвалізаваць саюзныя рэспублікі. 

Фантан «Дружба народаў» на ВДНГ у Маскве. Фота: Wikimedia Commons

Фантан «Дружба народаў» на ВДНГ у Маскве. Фота: Wikimedia Commons

Як адзначаецца, праект і назва цэнтральнай фігуры яшчэ прапрацоўваюцца. 

Скульптар Канстанцін Касцючэнка вядомы ў першую чаргу кампазіцыяй «Брама памяці» ў нядаўна створаным мемарыяльным комплексе «Трасцянец». За гэты праект творчаму калектыву была прысуджаная Дзяржаўная прэмія ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры за 2020 год.

«Брама памяці» ў Трасцянцы, створаная скульптарам Канстанцінам Касцючэнкам. Фота: Wikimedia Commons

«Брама памяці» ў Трасцянцы, створаная скульптарам Канстанцінам Касцючэнкам. Фота: Wikimedia Commons

Эскізныя праекты памятнага знака на Кастрычніцкай плошчы выносіліся на разгляд міжведамаснай працоўнай групы па пытанні стварэння твораў манументальнага мастацтва патрыятычнай скіраванасці 1 лістапада 2022 года. Тады праўладныя эксперты выказалі меркаванне аб работах і далі рэкамендацыі. 

Разгляд эскізных праектаў у лістападзе 2022 года. Фота: тэлеграм-канал Міністэрства культуры Беларусі

Разгляд эскізных праектаў у лістападзе 2022 года. Фота: тэлеграм-канал Міністэрства культуры Беларусі

Міністр Маркевіч адзначаў:

«Бачная каласальная праца, ваша энергетыка ў гэтых эскізах, ваша бачанне. Самае галоўнае, што гэтае бачанне пазітыўнае і жыццесцвярджальнае, адлюстроўвае нашу вялікую гісторыю і падкрэслівае сучаснае жыццё».

Чытайце таксама:

Новы знак на гары Дзяржынскай мае дзве памылкі ў пяці словах

Анатоль Ярмоленка праспяваў з расійскім прапагандыстам песню беларускага нацыяналіста ВІДЭА

У Беларусі збіраюцца выдаць «зборнік вершаў мясцовых паэтаў» з літарай Z на вокладцы

Клас
4
Панылы сорам
92
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
13

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?