Віктара Бабарыку арыштавалі разам з сынам Эдуардам 18 чэрвеня 2020 года, калі яны везлі ў ЦВК сабраныя подпісы. 6 ліпеня 2022 года Віктара Бабарыку асудзілі на 14 гадоў калоніі. Суд над яго сынам пачнецца 22 мая.

Сёння адвакаты зноў паедуць у папраўчую калонію нумар 1 горада Наваполацк, дзе фармальна адбывае пакаранне Віктар Бабарыка, для атрымання інфармацыі.

Сваякі працягнуць дамагацца асабістага прыёму ў начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.

Тры тыдні таму стала вядома, што Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны ў бальніцу ў ноч з 24 на 25 красавіка — далейшае месцазнаходжанне палітвязня невядомае.

У пятніцу з'явілася інфармацыя ад праваабаронцаў, што да свайго атрада ў наваполацкай калоніі ён нібыта ўжо не прыпісаны, а пасля — пра тое, што яго нібыта перавялі ў турэмную бальніцу пры СІЗА-1 у Мінску.

Чытайце таксама:

Віктара Бабарыку маглі перавесці ў бальніцу мінскага СІЗА — што гэта кажа пра яго здароўе?

Еўрапарламент заклікаў вызваліць Віктара Бабарыку

Былы палітвязень з наваполацкай калоніі расказаў, якога кампрамісу патрабавалі ад Бабарыкі

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
12
Абуральна
32