Фота: Wikimedia Commons
Абраз, як паведамляецца, спярша на год будзе выстаўлены для пакланення ў маскоўскім храме Хрыста Збавіцеля, а затым зойме гістарычнае месца ў Траецкім саборы Свята-Траецкай Сергіевай лаўры.
З 1920-х гадоў, калі савецкая ўлада праводзіла жорсткую антырэлігійную палітыку з рэпрэсіямі супраць святароў і закрыццём храмаў, гэты абраз знаходзіўся ў зборах Траццякоўскай галерэі. Нават калі эпоха камунізму скончылася, ён так і не быў вернуты Царкве.
Вяртанне ж менавіта цяпер можна звязваць сярод іншага і з узмацненнем ідэалагічнай ролі РПЦ на фоне няўдач расійскай арміі ў развязанай Крамлём вайне ва Украіне. Так, нядаўна паведамлялася, што ў вайсковых падраздзяленнях расійскай вайсковай групоўкі «Днепр» у Херсонскай вобласці пачалі правозіць раней падораны Пуціным абраз з выявай «Спаса Нерукатворнага».
Чытайце таксама:
Патрыярх Кірыл пазбавіў сану протадыякана Андрэя Кураева
У мітрапаліта Ануфрыя і іншых іерархаў Украінскай праваслаўнай царквы знайшлі расійскія пашпарты
нет?