Багдан Кратэвіч Богдан Кротевич Bohdan Krotevych

Багдан Кратэвіч падчас інтэрв'ю. Кадр з відэа

У размове на ўкраінскім Радыё NV, акрамя становішча на фронце і падрыхтоўкі да контрнаступлення, было закранутае і пытанне Беларусі.

Украінскі камандзір лічыць, што Украіна не можа адчуваць сябе бяспечнай, пакуль на беларускай тэрыторыі базуюцца расійскія войскі і пагроза з яе навісае на ўсю поўнач краіны.

«Калі ты хочаш знішчыць праціўніка, спачатку знішчы яго саюзнікаў. У нас ёсць вельмі прыгожая краіна як Беларусь і, да слова, ёсць легітымны прэзідэнт. Гэта Ціханоўская. І яна можа проста законна выдаць загад дапамагчы ёй вызваліць яе краіну. Яна проста дасць загад і ўсё», — дапускае Кратэвіч.

Выканальнік абавязкаў камандзіра брыгады «Азоў» мяркуе, што беларусы будуць у большасці сваёй вітаць вызваленне ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і дапамагаць украінскай арміі.

«Калі мы будзем заходзіць узброенымі сіламі (не ведаю, можа, Польшча нам у тым дапаможа), 90 працэнтаў насельніцтва проста падтрымае і ўкраінскія, і польскія войскі. А астатнія ці збягуць, ці складуць зброю, — мяркуе Кратэвіч.

— Таму што я да сёння лічу, што ў нас фронт праходзіць па мяжы з Беларусью і Расіяй, а ўжо далей ідзе па мяжы з акупаванымі тэрыторыямі».

Маёр Багдан Кратэвіч падкрэсліў, што гэта яго ўласнае меркаванне, а не меркаванне камандавання ці ўладаў Украіны.

Чытайце яшчэ:

Ціханоўская абмеркавала ў кулуарах у Аахене магчымыя сцэнарыі падзей у Беларусі пры знікненні Лукашэнкі

Каліновец расказаў, чаму дэмабілізаваўся пасля гібелі «Волата» і што было пасля

Клас
164
Панылы сорам
17
Ха-ха
7
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
7