Уначы Эрдаган выступіў перад прыхільнікамі і выказаў упэўненасць у перамозе ў першым туры. Ён дадаў, што выбарчай камісіі трэба «крыху больш» часу, каб палічыць галасы, чым планавалася. Таксама ён абвінаваціў апазіцыю ў падмане нацыі праз словы пра лідарства яе кандыдата на выбарах.

Кылычдароглу ў сваім выступе адзначыў, што ў Турцыі павінен прайсці другі тур прэзідэнцкіх выбараў. «Мы зробім усё, каб на працягу наступных 15 дзён разам з нашым народам усталяваць справядлівасць і правасуддзе. Хай наш народ будзе ўпэўнены — мы абавязкова пераможам», — сказаў ён.

Другі тур пройдзе 28 мая.

На парламенцкіх выбарах амаль 50% галасоў заваяваў «Рэспубліканскі альянс» дзеючага прэзідэнта. Гэта 322 з 600 дэпутацкіх месцаў. Апазіцыйны «Народны альянс» — 35% і 212 месцаў.

 Чытайце таксама:

Выбары стагоддзя ў Турцыі: чаму за імі сочыць уся Еўропа

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2