Фота: Wirtualny Garwolin

Фота: Wirtualny Garwolin

У польскім горадзе Гарволін (недалёка ад Варшавы) 11 мая быў затрыманы грамадзянін Беларусі, які ўжо да гэтага быў асуджаны да пазбаўлення волі і хаваўся ад правасуддзя. Пра гэта паведамляе мясцовы партал Wirtualny Garwolin са спасылкай на звесткі мясцовай паліцыі.

49-гадовы беларус быў нядаўна асуджаны на 2 з паловай гады зняволення за падатковыя махінацыі і кантрабанду падакцызных тавараў «на значную суму грошай» у складзе арганізаванай злачыннай групоўкі. На думку суда, злачынная дзейнасць была асноўнай крыніцай даходу для беларуса.

Той, аднак, адразу пасля вынясення прысуду збег і хаваўся да таго моманту, пакуль не быў выяўлены патрульна-транспартнай паліцыяй у Гарволіне. 

«Мужчыну затрымлівалі адразу 16 мясцовых паліцыянтаў, якія пасля гэтага адправілі яго ва ўчастак, а затым этапавалі ў тую турму, куды беларуса першапачаткова накіраваў суд на адбыццё пакарання», — піша партал Wirtualny Garwolin.

Імя арыштаванага грамадзяніна Беларусі пакуль што не называецца.

Чытайце таксама:

Беларуса, які спаў на вуліцы ў Варшаве, забралі ў турму. Што здарылася?

У Польшчу з Беларусі прыляцеў паветраны аб'ект, папярэдне — аэрастат назірання

З расійскай калоніі ўцёк беларус. Ён родам з Бабруйска

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?