Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Firdia Lisnawati / AP

Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Firdia Lisnawati / AP

«Цяпер ён (Кылычдароглу) пачаў дражніць Расію. Ён кажа, што Расія кіруе выбарамі. Як табе не сорамна? Пасаромейся! Што ты скажаш, калі мы скажам, што «Амерыка, Англія і Германія кіруюць выбарамі?».

«Спадар Кемаль нападае на Пуціна, ён нападае на Расію. Я гэтага не ўхваляю. Для нас стасункі з Расіяй не менш важныя, чым з ЗША. А гандлёвыя сувязі з РФ нават важнейшыя. Спадар Кемаль нічога не разумее ў кіраванні краінай. Мы стараемся падтрымліваць сувязі з партнёрамі ва ўсіх кутках свету, мы ведаем, што трэба нашай краіне», — заявіў Эрдаган.

Тры дні таму Кемаль Кылычдароглу папрасіў Расію не ўмешвацца ў выбары.

«Дарагія рускія сябры, вы стаіце за мантажамі, змовамі, кантэнтам Deep Fake і запісамі, якія ўчора былі выкрытыя ў гэтай краіне. Калі вы хочаце працягу нашага сяброўства пасля 15 мая, трымайце рукі падалей ад турэцкай дзяржавы. Мы па-ранейшаму выступаем за супрацоўніцтва і сяброўства», — напісаў палітык у твітары.

Прэзідэнцкія выбары ў Турцыі пройдуць заўтра, 14 мая. Рэджэпу Таіпу Эрдагану, які кіруе краінай фактычна з 2003 года, калі стаў прэм'ер-міністрам, супрацьстаіць кандыдат ад аб'яднанай апазіцыі Кемаль Кылычдароглу, які ўзначальвае Рэспубліканскую народную партыю, якую заснаваў бацька Турэцкай дзяржавы Кемаль Атацюрк. Паводле апытанняў, Эрдаган саступае Кылычдароглу. Мяркуецца, што будзе другі тур.

Чытайце таксама:

Эрдаган заявіў, што гатовы сысці ў выпадку паразы на выбарах

За тры дні да выбараў у Турцыі Эрдаган саступае галоўнаму апаненту — апытанне

Выбары ў Турцыі: адзін з кандыдатаў зняў кандыдатуру. Гэта на руку суперніку Эрдагана

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3