«Наша падраздзяленне рухалася па дарозе. Зрабілі прывал. У той час па кірунку руху ехаў аўтамабіль, з кабіны якога кіроўца гэтага аўтамабіля выкінуў выбуховае прыстасаванне. Выбуховая прылада здэтанавала», — расказаў вайсковец у балаклаве і ахоўных акулярах, якога немагчыма пазнаць.

Далей на відэа дэманструецца, як вайскоўцы пачынаюць пагоню і затрымліваюць кіроўцу. Пры гэтым карцінка не падобная на матэрыялы аператыўнай здымкі, а падобная на тое, што ўжо пастфактум спецыяльна здымалася кіно. 

Мэтай жа яго здымання і дэманстрацыі, як выглядае, з'яўляецца не інфармаванне, а застрашванне. 

Бо ў сюжэце той жа вайсковец прамым тэкстам гаворыць, што зброю не выкарысталі толькі таму, што ніхто не пацярпеў, «а калі было б інакш, кіроўцу б у палон не бралі». А заканчваецца ролік словамі, што следства, маўляў, вядзецца, але ўжо і зараз можна сказаць, што «імгненная рэакцыя вайскоўцаў стала сур'ёзнай прафілактычнай мерай для гарачых галоў».

Прытым адмыслова падкрэслівалася, што «адразу пасля затрымання было відаць, што кіроўца прытрымліваецца дэструктыўных поглядаў», у пацвярджэнне чаго прадэманстравалі налепкі з беларускай сімволікай і з лагатыпам нямецкага гурта «Рамштайн», якія раней ужо фігуравалі ў куды больш лаканічным і менш маляўнічым роліку Следчага камітэта.

Паказалі і кіроўцу, якому, як паведамілі, 51 год. Ён, маўляў, дае паказанні, а ў відэасюжэце назваў свой учынак ідыёцкім. Гэта былі адзіныя ягоныя словы, якія пусцілі ў эфір.

Чытайце таксама:

У кіроўцы, які ўчора нібыта кінуў выбуховую прыладу ў вайскоўцаў, у кабіне была «экстрэмісцкая сімволіка» — лагатып «Рамштайна»

Кіроўца фуры спрабаваў напасці на вайскоўцаў ля мяжы — Мінабароны

Клас
2
Панылы сорам
25
Ха-ха
32
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
36