Нафтаправод

Нафтаправод «Дружба». Фота: svtv.org

Праўда, калі поўная забарона для паўночнай веткі будзе ўхвалена, то гэта стане ў значнай ступені сімвалічным рашэннем. Бо раней Берлін і Варшава ўжо самі спынілі закупляць у Масквы нафту, выканаўшы абавязацельствы па скарачэнні залежнасці ад расійскіх энергарэсурсаў.

Выключэнні ж, якія дазваляюць Чэхіі, Славакіі і Венгрыі атрымліваць расійскую нафту па паўднёвай ветцы нафтаправода, застануцца ў сіле.

Агенцтва адзначае, што гэтая ініцыятыва яшчэ абмяркоўваецца, яе плануюць уключыць у наступны адзінаццаты пакет еўрапейскіх санкцый.

Да санкцый супраць паўночнай веткі «Дружбы» Польшча заклікала яшчэ мінулай восенню, бо гэта дало б краіне юрыдычныя падставы для скасавання кантрактаў з Расіяй без штрафаў. 

Чытайце таксама:

Дэфіцыт расійскага бюджэту за 4 месяцы перавысіў паказчык, запланаваны на ўвесь год

Расійская эканоміка пачала рассыпацца — Wall Street Journal

Расія ўхіляецца ад санкцый усё хітрэйшымі спосабамі

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2