«Добры дзень, сябры, землякі! На шостым месяцы амністыі да мяне ўсё ж такі прымянілі гэтую амністыю — адзінага з двух з паловай дзясяткаў палітычных на гомельскай хіміі… Шчыра дзякую ўсім, хто пісаў лісты, падтрымліваў мяне!» — напісаў Рамуальд Улан.

Рамуальд Улан — былы ўладальнік і галоўны рэдактар «Новай газеты Смаргоні». На пачатку 2021 года ён атрымаў 2,5 года «хіміі» па справе аб паклёпе ў дачыненні да міліцыянтаў (арт. 188 КК).

Затрымалі Улана 26 верасня 2020 года. Да гэтага ў Смаргоні былі расклееныя ўлёткі са звесткамі міліцыянтаў, якія, на думку іх аўтараў, ілжэсведчылі на судах. Рамуальда Улана асудзілі за размяшчэнне іх фотаздымкаў у сацсетках. 

Чытайце таксама:

Палітзняволены Рамуальд Улан пра свой побыт на гомельскай хіміі: Жыць можна 

Прысуд смаргонцу Рамуальду Улану пакінуты без зменаў. Ён адправіцца на хімію

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
0