— У Мінску ёсць участкі, на якіх неабходнае зніжэнне хуткасці руху СПМ, — гэта вуліцы з інтэнсіўным рухам пешаходаў, вуліцы з недастатковай шырынёй тратуара, дваровыя тэрыторыі з шчыльнай жылой забудовай, — раней заяўляў намеснік начальніка Мінскай ДАІ Дзяніс Лівановіч.

«Пракатныя электрасамакаты ў Мінску ў парках і скверах будуць аўтаматычна ехаць з хуткасцю не вышэйшай за 15 км/г, — удакладняў інфармацыю начальнік сталічнай ДАІ Сяргей Бабіч у эфіры «Радыё-Мінск». — Ёсць дамоўленасць аб зніжэнні хуткасці шэрынгавых самакатаў праграмным спосабам да 25 км/г, як таго патрабуюць ПДР. На асобных участках з масавым знаходжаннем людзей (у парках, скверах і іншых) хуткасць аўтаматычна будзе паніжаная да 15 км/г. Гэта значыць, трапляючы ў пэўную зону, карыстальнік СПМ не зможа ехаць хутчэй за 15 км/г».

Паднялі і тэму кантролю хуткасці СПМ (напрыклад, асабістых, няшэрынгавых). «Будзем выкарыстоўваць тэхнічныя сродкі вымярэння хуткасці без удзелу інспектара», — заяўляў Бабіч.

І вось на днях з'явілася пацвярджэнне таго, што камеры хуткасці сочаць за рухам электрасамакатаў — у прыватнасці, ля ўваходу ў парк Чалюскінцаў. «Усталяваны прыбор, які вымярае хуткасць ровара або самаката, — прыводзяць словы супрацоўніка СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі» ў відэасюжэце. — У рэжыме анлайн я бачу парушэнні». Пункт 18.5 ПДР абавязвае ўладальнікаў СПМ рухацца не больш за 25 км/г. Абмежаванне ў 15 км/г у месцах масавага знаходжання людзей у Правілах не замацавана, патрабаванне можна ўкараніць з дапамогай знакаў.

Таксама паведамлялася, што будуць дакладна вызначаныя прызначаныя для паркоўкі самакатаў месцы. Гэта дасць магчымасць завяршыць паездку на пракатнай прыладзе толькі ў спецыяльна адведзеным месцы, калі такое маецца паблізу.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1