Амерыканскі стафардшырскі тэр'ер. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Амерыканскі стафардшырскі тэр'ер. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Днём 9 мая ў міліцыю паступіла паведамленне, што мінчанін і ягоная дачка, якія прыехалі ў вёску, другі дзень не выходзяць на сувязь, паведаміла навагрудская раёнка «Новае жыццё».

Мясцовы ўчастковы, прыбыўшы да патрэбнага дома, пабачыў, што вокны і дзверы ў ім зачыненыя. Суседка расказала яму, што некалькі разоў стукалася ў дом, але ёй ніхто не адказваў. Адначасова жанчына папярэдзіла, што ў доме можа знаходзіцца сабака байцовай пароды.

Адчыніўшы акно, міліцыянер пабачыў цела мужчыны са слядамі ран на падлозе, а ў куце — дзяўчынку. Дзяўчынка баялася падысці да акна, бо сабака на яе гыркаў.

Калі прыехалі іншыя супрацоўнікі міліцыі і адцягнулі сабаку, дзіця ўдалося выцягнуць праз акно. Дзяўчынцы аказалі медыцынскую дапамогу, сабаку ўсыпілі.

Маці дзіцяці расказала, што сабака жыў у іх шэсць гадоў, яго ўзялі шчанюком, выхоўвалі і дрэсіравалі. Да гэтага гадаванец ніякай агрэсіі нібыта не праяўляў.

Чытайце таксама:

Сабакі і каты могуць аберагаць ад алергій. Але жыццё за горадам можа быць яшчэ важнейшым

Незвычайная гісторыя радзівілаўскіх палескіх спаніэляў

Дама з сабачкамі. Галоўны архітэктар Мінска разводзіць скотчтэр'ераў

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
54
Абуральна
7