Адхіленні тэмпературы былі ў межах ад 0,1 да 2 градусаў. Цяплей за ўсё было на ўсходзе і паўночным усходзе, у Магілёўскай вобласці, там адхіленні склалі 2 градусы і больш.

У Брэсцкай вобласці адхіленні былі найменшымі — плюс 0,3 градуса. Першая і другая дэкады былі цёплымі, тэмпература трэцяй дэкады была блізкая да нормы з невялікай адмоўнай анамаліяй, распавяла спецыяліст.

Максімальнага значэння тэмпература паветра дасягнула 26 красавіка на станцыі Магілёў і склала плюс 22,1 градуса. Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Драгічын 5 красавіка і склала мінус 6,2 градуса.

«За месяц у сярэднім па Беларусі выпала 39,3 мм ападкаў, што склала 102% кліматычнай нормы. Па большай частцы тэрыторыі краіны, пераважна па поўначы і ў цэнтры, выпала менш за кліматычную норму ападкаў, па астатняй тэрыторыі — норма і больш. Пры гэтым на поўдні выпала больш за 150% нормы», — падкрэсліла спецыяліст.

Што да ападкаў, то ў пачатку месяца пераважна па паўночнай палове краіны адзначаўся снег вышынёй да 10 см (Езярышча), а ў першай дэкадзе снежнае покрыва цалкам знікла. У канцы месяца, 26 красавіка, на захадзе адзначана выпадзенне снегу, але снежнае покрыва не ўтварылася праз перавагу станоўчых тэмператур паветра.

Максімальная хуткасць ветру зарэгістраваная 13 красавіка на станцыі Горкі і склала 17 м/с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0